21.02.24
АДЗНАЧАЕМ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ.

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаюць ва ўсім свеце. У наш час вельмі важна данесці дзецям тое, што трэба берагчы і шанаваць родную мову, бо яна не толькі дазваляе нам мець зносіны і разумець адзін аднаго, але і захоўвае нашу гісторыю і самабытнасць.

21 лютага выхаванцы нашай установы дпшкольнай адукацыі  адзначалі​ Дзень роднай мовы. На працягу дня для дзяцей былі арганізаваны заняткі і гутаркі на роднай мове “Жыву ў Беларусі- гэтым ганаруся”, беларускамоўныя хвілінкі, прывітанне таксама адбывалася на беларускай мове.


У кожнай узроставай групе арганізавана выстава дзіцячых кніг беларускіх пісьменнікаў і казачнікаў, літаратурная гасцёўня “Чытаем беларускія казкі”.


Выхаванцы з задавальненнем прымалі ўдзел у   віктарыне “Па старонках беларускіх казак”.


Для бацькоў педагогі таксама падрыхтавалі цікавыя заданні: раніцай ім трэба было прадоўжыць прыказку на беларускай мове, а ўвечары - перавесці словы на родную мову. У кожнай групе бацькоўскіх кутках аформлены тэматычныя выставы.


Міжнародны дзень роднай мовы — яшчэ адна нагода, каб кожнаму беларусу задумацца аб лёсе нашай мовы, аб бясцэннай спадчыне, што засталася нам ад прадзедаў, аб багацці, якім мы, беларусы, павінны валодаць ужо толькі таму, што нарадзіліся і жывём у Беларусі.